Двухгадовы сын брамніка "Чэлсі" забіў "супер"-гол (відэа)
Здарылася гэта пасля чаровага матча каманды ў чэмпіянаце Англіі.
Як інфармуе сайт sportnaviny.com, традыцыйна пасля фінальнага свістка футбалісты "Чэлсі" выходзяць у цэнтр поля са сваімі дзецьмі. Джош, сын брамніка Роса Цёрнбула, паціху сышоў ад бацькі, падхапіў мяч, давёў яго да брамы і забіў гол. Заўзятары на трыбунах сустрэлі яго авацыямі.