Маладзёжная футбольная зборная Беларусі разгромна прайграла расіянам (відэа)

Маладзёжная футбольная зборная Беларусі (U-21) разгромна прайграла расіянам — 0:7. Таварыскі матч прайшоў 31 траўня ў Маскве. На 79-й хвіліне пры ліку 0:3 расійскія футбалісты Аляксей Гасіеў і Зелімхан Бакаеў здзекліва рэалізавалі пенальці, прызначаны ў браму беларусаў (гл. відэа ад 1:46:16). Пасля гэтага дружына Людаса Румбуціса прапусціла яшчэ тройчы.
Спіс гульцоў беларускай зборнай гл. тут.