Максім Галкін: на "Славянскім базары" мне хацелі забараніць жарты з Лукашэнкі

Максім Галкін: на "Славянскім базары" мне хацелі забараніць жарты з Лукашэнкі

Гумарыст і парадыст Максім Галкін распавёў, што на "Славянскім базары ў Віцебску" яму спрабавалі забараніць жартаваць з беларускага кіраўніка. Галкін кажа, што ў адказ зрабіў усё наадварот. Такое прызнанне прагучала ў інтэрв'ю Ірыне Шыхман на канале "А поговорить?".

— Калі я апошні раз быў на "Славянскім базары", мяне спрабавалі абмяжоўваць у жартах з Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Ну, я зрабіў усё роўна наадварот — я сказаў усё, што захацеў, са сцэны.

— Гэта прынцыпова? Цябе ўзвар'явала, ці што?

— Гэта не прынцыпова. Гэта як сказаць хірургу: "Давай ты зробіш сёння аперацыю, але скальпель мы табе сёння не дамо — вось табе відэлец"... Мерапрыемства, дзе сядзіць прэзідэнт і выходзіць парадыст — для мяне немагчыма не жартаваць з яго! 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.