Макей аптымістычна глядзіць на развіццё адносін Беларусі з ЕС

Уладзімір Макей з аптымізмам глядзіць на развіццё адносін з Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў заявіў 1 сакавіка журналістам.
"Мы працуем над спрашчэннем візавага рэжыму з ЕС. Не магу сказаць, што там няма нейкіх шурпатасцяў. Але ёсць праблема, якую мы павінны абмяркоўваць, і мы абмяркоўваем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі", — цытуе БЕЛТА словы беларускага чыноўніка.
Макей нагадаў, што каля месяца таму беларуская дэлегацыя наведала Брусель і абмяркоўвала пытанні, звязаныя са спрашчэннем візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Па яго словах, у гэтай сферы ёсць некалькі праблемаў, на якія нельга зачыняць вочы. Асабліва з улікам вялікага наплыву мігрантаў у Еўропу.
"Таму мы павінны, праводзячы перамовы па візавым рэжыме з ЕС, улічваць у першую чаргу тыя выклікі і небяспекі, якія могуць мець негатыўныя наступствы для Беларусі, што мы і робім", — патлумачыў кіраўнік беларускай дыпламатыі.