Магілёвец з нажом напаў на міліцыянта

Нож, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Магілёве мужчына напаў з нажом на міліцыянта і параніў яго.
Як паведамляе прэс-служба МУС, участковага інспектара выклікалі на сямейна-бытавы канфлікт. Там ён сутыкнуўся з агрэсіўна настроеным 61-гадовым мужчынам. Падчас размовы магілёвец дастаў з кішэні нож і ўдарыў ім міліцыянта ў жывот.
Паранены міліцыянт, як кажуць у МУС, спрабаваў дагнаць нападніка, але той уцёк на аўтамабілі.
Быў абвешчаны план "Перахоп", пачалася пагоня. У Быхаўскім раёне ўцякач не справіўся з кіраваннем: выехаў на сустрэчную, а потым урэзаўся ў аўтамабіль "хуткай дапамогі", які стаяў на левай ўзбочыне дарогі.
У выніку аварыі мужчына загінуў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.