Жыхара Баранавічаў падазраюць у падпале аўто вайскоўца ўнутраных войскаў МУС
У Баранавічах спалілі аўтамабіль міліцыянта / МУС Беларусі
У Баранавічах 40-гадовага мясцовага жыхара затрымалі па падазрэнні ў падпале аўтамабіля міліцыянта, паведамляе прэс-служба МУС.
У Баранавіцкі РАУС звярнуўся 38-гадовы вайсковец ўнутраных войскаў МУС. Яго машыну ў двары дома хтосьці падпаліў. Па гарачых слядах міліцыянты затрымалі падазраванага.
Выявілася, што напярэдадні міліцыянт, ідучы да месца службы, затрымаў нецвярозага кіроўцу і перадаў яго супрацоўнікам ДАІ. Прыяцелю парушальніка гэта не спадабалася, і ён вырашыў адпомсціць. Мужчына прыйшоў уначы да дома крыўдзіцеля, абліў бензінам яго аўтамабіль і падпаліў.
Падпальшчыка ўзялі пад варту. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні чужой маёмасці, здзейсненым агульнанебяспечным спосабам.