Магілёвец ад рэўнасці збіў сваю каханую да смерці
Міліцыянты затрымалі магілёўскага Атэла і пачалі на яго крымінальную справу.
За забойства з асаблівай жорсткасцю, яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне ці вышэйшая мера пакарання.
Як паведамляе БЕЛТА, 29-гадовая магіляўчанка прымала гасцей, сярод якіх быў і яе раўнівы мужчына. Калі застолле было ў самым разгары, ён у чарговы раз пачаў папракаць жанчыну ў нявернасці. Яе апраўданні толькі раззлавалі п'янага раўніўца, і ён пачаў збіваць гаспадыню дома. Тым часам госці працягвалі частавацца. На пацярпелую яны звярнулі ўвагу толькі раніцай, калі тая была ўжо мёртвая. Прыбылым на выклік медыкам хуткай дапамогі заставалася толькі канстатаваць яе смерць.
Фота — caricatura.ru