Магілёвец абакраў сваю 14-гадовую дачку

42-гадовы жыхар Магілёва з прымяненнем гвалту скраў залаты пярсцёнак у сваёй непаўнагадовай дачкі. Упрыгожванне ён здаў у ламбард, а атрыманыя грошы прапіў, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.

Дзяўчына звярнулася ў міліцыю. Яе бацьку затрымалі і 2 чэрвеня на яго распачалі крымінальную справу. За крадзеж мужчына можа быць пакараны пазбаўленнем волі тэрмінам да шасці гадоў.

Здымак з архіву.