Магілёўскі ФК “Дняпро” не атрымаў ліцэнзію на выступ у першай лізе

Магілёўскі ФК “Дняпро” не атрымаў ліцэнзію на выступ у першай лізе

Камітэт па клубным ліцэнзаванні Беларускай федэрацыі футболу 24 сакавіка разгледзіў заяўкі клубаў на ліцэнзіі ў першай лізе чэмпіянату краіны. Камітэт прыняў рашэнне выдаць такія дазволы футбольным клубам “Баранавічы”, “Орша”, “Смалявічы-СМІ”, “Тарпеда” (Мінск), “Прамень” (Мінск), “Слонім”.

Разам з тым пяці клубам было адмоўлена ў ліцэнзіях. Права на выступ у першай лізе не атрымалі магілёўскі “Дняпро”, а таксама “Смаргонь” і “Хімік”. Яны парушылі артыкул 53 Рэгламенту па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў. Яшчэ два клубы — “Кобрын” і “Узда” — не падалі дакументаў, якія пацвярджаюць выкананне крытэрыяў ліцэнзавання.

Рашэнне наконт каманд “Гомель”, “Ашмяны”, “Ліда”, “Гомельчыгункатранс” і “Зорка-БДУ” камітэт прыме ў панядзелак, 28 сакавіка, перадае football.by