Магілёўская міліцыя зачыніла сетку салонаў прыгажосці

У Магілёве зачынілі сетку касметалагічных салонаў / МУС
У Магілёве супрацоўнікі аддзела барацьбы з эканамічнай злачыннасцю зачынілі сетку салонаў прыгажосці. Прычынай называюць прадпрымальніцкую дзейнасць без ліцэнзіі.
33-гадовы мінчук, уладальнік сеткі, закупіў абсталяванне для касметалагічных паслуг. Супрацоўнікі фірмы, не маючы спецыяльнага дазволу, аказвалі медыцынскі сэрвіс.
За некалькі месяцаў дзейнасці даход сеткі перавысіў 100 тысяч рублёў. Як заяўляюць у міліцыі, прыбытак бізнесовец укладваў у далейшае развіццё кампаніі, а таксама выдаткоўваў на ўласныя патрэбы.
Следчыя пачалі крымінальную справу за прадпрымальніцкую дзейнасць без ліцэнзіі. У міліцыі падкрэсліваюць, што прадухілілі магчымыя негатыўныя наступствы для здароўя кліентаў гэтых салонаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.