Магілёўская ДАІ правяла флэшмоб з трансформерам (фота)

Танцавальнае мерапрыемства прайшло ў Магілёве 13 траўня на плошчы Зорак. Ініцыятарам выступіла мясцовая ДАІ.

Магілёўцам раздалі невялікія флаеры з заклікам насіць святловяртальныя элементы. А пасля адбыўся невялікі флэшмоб, падчас якога школьнікі і студэнты танчылі пад папулярную музыку. Шмат увагі арганізатары надалі маленькіх дзецям.