Лукашэнку не спадабаліся кандыдатуры амбасадара ў Маскве

Аляксандр Лукашэнка не зацвердзіў новага амбасадара Беларусі ў Расіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
4 верасня Лукашэнка прыняў з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. На сустрэчы разглядалася становішча ў знешнеэканамічнай дзейнасці і графік будучых міжнародных сустрэчаў.
Сярод іншага Макей паведаміў кіраўніку Беларусі пра кандыдатуры новага амбасадара ў Расіі. Яны Лукашэнку не задаволілі.
"Прэзідэнту даложаныя прапановы па некаторых кандыдатурах на пасаду пасла Беларусі ў Расіі. Нейкія кандыдатуры прэзідэнт ацаніў станоўча. Але разам з тым даручыў дадаткова падумаць над іншымі варыянтамі", — заявіў кіраўнік МЗС.
Нагадаем, што ранейшы амбасадар Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка нядаўна прызначаны на пасаду віцэ-прэм'ера.