Лукашэнка заявіў, што адносіны з ЕС важныя для Беларусі

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным замацаваць пазітыў у супрацоўніцтве з краінамі Еўропы, які стаў з'яўляцца ў апошні два гады. Ён падкрэсліў, што адносіны з Еўрасаюзам важныя для Беларусі найперш з кропкі гледжання забеспячэння збалансаванай знешняй палітыкі.

"Еўропа была і застаецца для Беларусі адным з найважнейшых накірункаў развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў і галоўнай крыніцай тэхналогій і абсталявання", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на наяўнасць амерыканскіх санкцый у дачыненні да асобных беларускіх прадпрыемстваў, параметры знешнеэканамічнай дзейнасці растуць, прычым устойліва. Так, у Беларусі налічваецца 382 прадпрыемствы з удзелам амерыканскага капіталу, пры гэтым 100 было створана толькі за два апошнія гады. "Так што ёсць добрая аснова, ад якой можна адштурхоўвацца", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Фота — ria.ru