Лукашэнка завяршыў свой візіт у Пакістан

Лукашэнка завяршыў свой візіт у Пакістан

Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан. Як паведамляе яго прэс-служба, самалёт кіраўніка Беларусі вылецеў з авіябазы "Нур Хан".

Да трапа самалёта Лукашэнку праводзіў прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф.

Паведамляецца, што кіраўнік Беларусі наведаў Шарыфа у яго загараднай рэзідэнцыі, дзе адбылася нефармальная сустрэча. Бакі абмяняліся падарункамі.