Лукашэнка заўтра ляціць ва Узбекістан

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23-24 чэрвеня здзейсніць рабочы візіт у Рэспубліку Узбекістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Запланаваныя таксама двухбаковыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з лідарамі замежных краін. Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ташкенце стане першым, у якім Беларусь будзе прымаць удзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе назіральніка.
На дадзены момант у склад ШАС уваходзяць Расія, Кітай, Казахстан, Узбекістан, Кіргізстан і Таджыкістан.