Лукашэнка ў Стамбуле возьме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва

Лукашэнка ў Стамбуле возьме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва

Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка накіраваўся з працоўным візітам у Турцыю. Як інфармуе БЕЛТА, 14 красавіка кіраўнік Беларусі ў Стамбуле возьме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам "Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру". Чакаецца, што кіраўнік Беларусі выступіць з прамовай на саміце.

Акрамя таго, у праграме візіту Лукашэнкі прадугледжаны шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў з лідарамі замежных краін.

Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва — гэта міжнародная арганізацыя, у якую уваходзяць больш за 50 краін з насельніцтвам 1 млрд чалавек.