Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі пацалаваў у галаву дзяўчынку (відэа)

Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі пацалаваў у галаву дзяўчынку (відэа)

27 снежня Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічаў у навагоднім дабрачынным свяце, якое праходзіла ў Палацы Рэспублікі ў рамках акцыі "Нашы дзеці". Ён нагадаў пра тое, што беларусы жывуць "пад мірным небам, у спакойнай, ціхай і прыгожай краіне". Лукашэнка пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам "дасягнуць самых высокіх вынікаў", быць "моцнымі і настойлівымі", больш рухацца і быць на свежым паветры.

На свяце ў Палацы Рэспублікі былі больш за 2300 дзяцей. Калі Аляксандр Лукашэнка праходзіў па зале, ён на некалькі секунд затрымаўся каля нейкай дзяўчынкі і пацалаваў яе ў галаву. Відэа з'явілася ў тэлеграм-канале Пул Першага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.