Лукашэнка ў Маскве: Адхіліць мяне ад улады можа толькі беларускі народ

Аляксандр Лукашэнка 23 снежня ўдзельнічаў у паседжанні ў Маскве кіраўнікоў краін-удзельніц АДКБ. Па выніках саміта прайшла прэс-канферэнцыя, на якой Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў. Між іншым, ён выказаў упэўненасць, што можа зноў стаць прэзідэнтам Беларусі.

"Як сёння некаторыя палітолагі і журналісты ў Расійскай Федэрацыі заяўляюць, што ў Лукашэнкі год асаблівы, 2015-ы, пройдуць прэзідэнцкія выбары, таму ёсць шанец і магчымасць яго адхіліць. Супакойцеся, спадары. Лукашэнка не той чалавек, якога можна адхіліць... Адхіліць мяне можа толькі беларускі народ. Нават калі ўвесь свет выступіць сёння супраць Лукашэнкі, ён усё роўна стане прэзідэнтам, калі ён гэтага захоча", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі РІА "Новости".

Фота — ТАСС