Лукашэнка распавёў, якая самая цікавая пасада ў Беларусі

Лукашэнка распавёў, якая самая цікавая пасада ў Беларусі

26 снежня Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Ён прызначыў некалькі дыпламатаў і даў згоду на прызначэнне шэраг чыноўнікаў у міністэрствы і райвыканкамы, паведамляе яго прэс-служба. 

"Гэта будзе складаны, вельмі няпросты год. І калі мы годна пройдзем яго, значыць, мы на нешта здольныя. Я не хачу сказаць, што гэта будзе надзвычайная праверка нашых здольнасцяў і магчымасцяў. Хто яго ведае, як будуць складвацца абставіны ў будучыні. Мы маладая суверэнная незалежная дзяржава, таму выклікаў сёння шмат", — папярэдзіў чыноўнікаў кіраўнік дзяржавы.

Ён папрасіў чыноўнікаў у райвыканкамах сур'ёзна працаваць з людзьмі. Па словах Лукашэнкі, часам ёсць тыя, хто патрабуе ад дзяржавы чагосьці, чым яно ўвогуле не павінна займацца. "Але гэта натуральна. Таму трэба мець цярпенне, трэба ісці да людзей і працаваць з людзьмі", — супакоіў чыноўнікаў кіраўнік дзяржавы.

Напрыканцы сустрэчы ён павіншаваў чыноўнікаў з будучымі навагоднімі святамі. Лукашэнка распавёў ім, што ў іх — самыя цікавыя пасады ў краіне: "Акрамя кіраўніка прадпрыемства і старшыні райвыканкама я ў краіне больш цікавых пасад не бачу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.