Лукашэнка сустрэнецца з Дадонам у Віцебску падчас “Славянскага базара”

Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з прэзідэнтам Малдовы ў Віцебску падчас “Славянскага базара”. Ігар Дадон наведвае нашу краіну з рабочым візітам, ён працягнецца да 14 ліпеня, інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка. Мяркуецца, што падчас сустрэчы Лукашэнка і Дадон абмяркуюць “увесь спектр беларуска-малдоўскага супрацоўніцтва ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах”. Гаворка пойдзе і пра ўзаемадзеянне “ў фармаце інтэграцыйных аб’яднанняў”.
Прэзідэнт Малдовы возьме ўдзел у адкрыцці міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.
Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон сустракаліся ў красавіку ў Бішкеку, дзе праходзіла пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Гаворка ішла пра ўмацаванне адносін Беларусі і Малдовы, нягледзячы на існуючыя складанасці.