Лукашэнка прагуляў суботнік. А што ён на іх рабіў раней?

Лукашэнка прагуляў суботнік

Лукашэнка прагуляў суботнік

Аляксандр Лукашэнка ўпершыню за доўгі час не з'явіўся на суботніку, які сам жа і ўвёў ва ўжытак прапагандысцкіх мерапрыемстваў. Беларускія дзяржСМІ зрабілі выгляд, што нічога не адбылося.

Звычайна ў такія дні ён з'яўляецца на публіцы і дэманстратыўна нешта робіць: садзіць дрэвы, залівае бетон, коле дровы.

Еўрарадыё ўспамінае, чым займаўся Лукашэнка на суботніках у папярэднія гады.

"Вы ж не сумняваецеся?”

Папярэдні суботнік праходзіў 12 красавіка — тады прэс-служба Лукашэнкі з самай раніцы адчыталася:

— Вы ж не сумняваецеся, што Прэзідэнт будзе працаваць — як і ўся краіна?

Лукашенко прогулял субботник. А что он на них делал раньше?
Лукашэнка на суботніку вясной 2025-га

Лукашэнка пасадзіў на камеру некалькі маладых чырваналістных дубоў, а потым, як заўсёды, адказаў на пытанні прапагандыстаў, дзе паразважаў пра выбары ў Польшчы, уступленне Украіны ў ЕЗ і красавіцкія замаразкі.

Сякера і яблыні

У 2024 годзе у Беларусі праходзіў толькі адзін красавіцкі суботнік. У той дзень Лукашэнка займаўся адразу дзвюма справамі — спачатку высадзіў маладыя яблыні ў Шклоўскім раёне, а потым вырашыў навучыць журналістаў калоць дровы.

Лукашенко прогулял субботник. А что он на них делал раньше?
Лукашэнка высаджвае яблыні
Лукашенко прогулял субботник. А что он на них делал раньше?
Лукашэнка ў Хатыні

Пасля гэтага ён падарыў кувалду прапагандысту Рыгору Азаронку.

— Беларускі Тор здабыў свой молат, — напісаў тады Пул Першага.

Хатынь 1.0

Годам раней суботнік таксама праходзіў у Хатыні. Там Лукашэнка высадзіў хмызняк і ўсклаў кветкі да мемарыяла.

А потым зноў правёў стендап, дзе даручыў вылучыць грошы на мадэрнізацыю мемарыяльнага комплексу і распавёў, як наведаў касмадром у Расіі.

Азеляненне малой радзімы

У 2021-ым Лукашэнка правёў суботнік, як пісаў Пул Першага, на "сваёй малой радзіме — у Александрыі". Як і ў папярэднія гады, ён высадзіў некалькі саджанцаў разам са сваімі сынамі і даў майстар-клас.

Лукашенко прогулял субботник. А что он на них делал раньше?
Лукашэнка ў Александрыі
Лукашенко прогулял субботник. А что он на них делал раньше?
Лукашэнка саджае лес

Тады ж ён дэманстратыўна пакатаўся на ровары і нібыта меў зносіны па тэлефоне з Гуцэрыевым.

Дубы і Лінія Сталіна

У 2019-АГ Лукашэнка вырашыў, што на Лініі Сталіна замала зелені і вырашыў разам з сынам Мікалаем высадзіць 75 дубоў.

Ці ўсё 75 дрэў высадзіў асабіста ён, невядома.

— Я вырашыў, што трэба на Лініі Сталіна ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі высадзіць 75 раслін нашага самага лепшага дрэва — дуба. Праз некаторы час мае дзеці, унукі прыйдуць і паглядзяць на гэтую алею, якую мы тут высаджвалі, — казаў тады прэзідэнт.

Увесну 2018-га Лукашэнка зноў разам з сынамі адправіўся ў Александрыю. І саджаў дрэвы.

Па калена ў га * не бетоне

У 2017-ым Лукашэнка застаўся ў Мінску і прыехаў правесці суботнік у Цэнтры Алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.

Тады ён дапамог брыгадзе будаўнікоў бетанаваць падлогі ў харэаграфічнай зале і насіў бярвёны па калена ў бетоне.

Лукашенко прогулял субботник. А что он на них делал раньше?
Лукашэнка залівае бетон

Суботнік 16-га года Лукашэнка таксама правёў з бетонам — заліваў падставу трыбун на стадыёне "Дынама".

Атрымліваецца, суботнік-2025 стаў першым за доўгі час, які Лукашэнка прапусціў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.