Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным у любой краіне, акрамя Расіі і Беларусі

Уладзімір Зяленскі / Reuters
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы сустрэцца з Уладзімірам Пуціным у любой краіне, акрамя Расіі і Беларусі, піша амерыканскае выданне Axios са спасылкай на кіраўніка Офіса ўкраінскага лідара Андрэя Ярмака.
Падчас тэлефоннай размовы Зяленскі сказаў амерыканскаму прэзідэнту Дональду Трампу, што гатовы да любога фармату сустрэчы і амаль у любой кропцы свету за выключэннем гэтых двух краінаў.
Сёння Трамп сустрэнецца з Зяленскім. Мяркавалася, што два прэзідэнты абмяркуюць пастаўкі Украіне дальнабойнай зброі, у тым ліку крылатых ракет "Тамагаўк". Але напярэдадні сустрэчы стала вядома, што Трамп таксама пагаварыў па тэлефоне з Пуціным і застаўся задаволены вынікамі гэтых перамоваў. Пасля двухгадзіннай размовы ён заявіў пра "вялікі прагрэс". Імаверна, бліжэйшым часам расійскі і амерыканскі прэзідэнты правядуць сумесную сустрэчу ў Венгрыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.