Лукашэнка паставіў задачу за 2018 год навесці ў Беларусі ідэальны парадак

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу за 2018 год навесці ў Беларусі ідэальны парадак. “У 2019-м прыедуць прадстаўнікі ўсяго свету паглядзець Беларусь. Што мы ім пакажам?”, — спытаў кіраўнік дзяржавы ў прысутных на нарадзе, прысвечанай праекту новай рэдакцыі Жыллёвага кодэксу. Пры гэтым ён адзначыў, што справа не толькі ў Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць у нашай краіне ў 2019 годзе.
“Пачынаючы ад дарог, мастоў, развязак (а гэта твар краіны), дарог, прылеглых да палёў, гарадоў і вёсак, пра якія мы будзем сёння весці гаворку, і заканчваючы пасяўнымі плошчамі — усё павінна быць у ідэальным стане”, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.