Лукашэнка паляцеў у Індыю

Лукашэнка паляцеў у Індыю

У панядзелак, 11 верасня, Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Індыю, інфармуе яго прэс-служба. Афіцыйны візіт у гэтую краіну кіраўніка Беларусі працягнецца 11-12 верасня. У Лукашэнкі на аўторак запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам Індыі, у тым ліку з прэзідэнтам Рамам Натхам Ковіндам, з прэм’ерам Нарэндрай Модзі. Будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Індыі. Гаворка пойдзе пра інвестыцыі, турызм. Аляксандр Лукашэнка наведае Індыйска-беларускі бізнэс-форум.

У мінулы раз Лукашэнка наведваў Індыю вясной 2007 года. А летам 2015-га ў Беларусь прыязджаў тагачасны прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы.