Лукашэнка: Мы ніколі не выкручваліся перад расіянамі, на саюз ішлі сумленна
Кіраўнік дзяржавы 10 сакавіка сустрэўся з губернатарам Курскай вобласці Расіі.
Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка ў Мінску сустрэўся з губернатарам Курскай вобласці Расіі Аляксандрам Міхайлавым. Гаворка ішла не толькі пра дачыненні гэтага расійскага рэгіёна з нашай краінай, але і пра адносіны Беларусі і Расіі.
"Мы родныя браты, нам Госпадам наканавана быць у гэтай дружбе і будаваць такім чынам нашы інтэграцыйныя адносіны, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Мы ніколі не выкручваліся перад расіянамі. Калі ўжо ішлі на саюз, ваенна-палітычны, эканамічны, то рабілі гэта адкрыта, сумленна".
Будынкі забаранілі здымаць пасля затрымання расійскага дыверсанта? (тэкст)
Кіраўнік Беларусі выказаў меркаванне, што добрыя адносіны паміж дзяржавамі будуюцца якраз на міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
Дарэчы, летась узаемны тавараабарот Беларусі і Курскай вобласці вырас на 10% у параўнанні з 2013 годам. Ён склаў 250 мільёнаў долараў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адбылося гэта ў няпростай сітуацыі ў эканоміках краін. Ён заклікаў да актывізацыі супрацоўніцтва, прапанаваў, каб беларускія і курскія прадпрыемствы выбудоўваліся ў "адзіны вытворчы ланцужок".
Фота: БЕЛТА