Лукашэнка хоча давесці супрацоўніцтва з Малдовай да ўзроўню савецкіх часоў

Лукашэнка хоча давесці супрацоўніцтва з Малдовай да ўзроўню савецкіх часоў

Беларусь гатовая развіць супрацоўніцтва з Малдовай да ўзроўню, які быў у часы Савецкага Саюза. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам.

"Дзякуй богу, што ў нашых адносінах з Малдовай абсалютна адсутнічае суб'ектыўны фактар. Ёсць здаровы сэнс. Калі трэба, мы гатовыя аднавіць той узровень эканамічных адносін, які быў у часы Савецкага Саюза", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Беларускі кіраўнік паведаміў, што яшчэ ў савецкі час не адзін раз бываў у Малдове. "Квітнеючы, прыгожы край. Ён жа нікуды не знік. Выдатныя людзі, такія, як беларусы, — працавітыя. Добрыя землі, якія даюць тое, што патрэбна нам. У нас у плане тэхнікі, якая патрэбная вам, таксама шмат чаго ёсць", — намякнуў ён.

На яго думку, галоўнае, каб дзяржавы існавалі як адзіныя і цэласныя, і каб у іх шчасліва жылі людзі. Ён прапанаваў пашыраць узаемны гандаль паміж Беларуссю і Малдовай. 

Павел Філіп падзякаваў Беларусі за падтрымку Малдовы ў самыя цяжкія часы, калі ўзнікалі складанасці на міжнародным узроўні. Ён падкрэсліў, што народ Малдовы будзе гэта заўсёды будзе памятаць.