Лукашэнка: Грузіны — нашы браты

Грузіны — людзі не чужыя, нашы браты, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак на сустрэчы ў Мінску з віцэ-прэм’ерам Грузіі, міністрам замежных спраў Міхэілам Джанелідзэ. Беларускі кіраўнік адзначыў, што паміж краінамі няма спрэчных пытанняў, а супрацоўніцтва паспяхова развіваецца.
“Мы вельмі патрэбны вам, вы вельмі патрэбны нам. Нашы эканомікі не канкурыруюць адна з другой”, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Кіраўнік Беларусі пацвердзіў гатоўнасць нашай краіны і далей пастаўляць у Грузію прадукцыю машынабудавання. Міхэіл Джанелідзэ заявіў, што Грузія гатова развіваць адносіны з Беларуссю ва ўсіх фарматах. Ён адзначыў ролю Аляксандра Лукашэнкі ў падтрыманні цяперашняга ўзроўню беларуска-грузінскіх адносін. Міністр падзякаваў за дапамогу ў барацьбе з ляснымі пажарамі.
