Лукашэнка гаварыў пра прафсаюзныя арганізацыі ў прыватным сектары
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі павінна працаваць больш актыўна.
Завяршыць фармаванне прафсаюзаў на прыватных прадпрыемствах запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. 2 снежня ён сустракаўся са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордай.
"Там прафсаюзы павінны быць. Не паўсюль яны створаны, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Я пастаянна папярэджваў, што ўсе роўныя: дзяржаўныя і прыватныя. Таму трэба больш актыўна заняцца канчатковым фармаваннем прафсаюзных арганізацый у прыватным сектары. У нас там таксама праблем нямала. Калі на дзяржпрадпрыемствах мы яшчэ сфакусавалі ўвагу і трымаем у поле зроку, то на прыватных у нас часта з'яўляюцца праблемы, а людзі маюць патрэбу ў падтрымцы і абароне".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хапае незадаволеных дзейнасцю ФПБ, але яны "заўсёды займалі жорсткую, канструктыўную і аб'ектыўную пазіцыю". Ён звярнуў увагу на "нейкую адарванасць" прафсаюзных кіраўнікоў ад працоўных калектываў. "Трэба быць бліжэй да людзей", — падкрэсліў Лукашэнка. Ён чакае ад прафсаюзаў падтрымкі пры рэалізацыі дэкрэта аб адказнасці кіраўнікоў.
Фота — Fotolia