Лукашэнка дазволіў галоўнаму санітарнаму лекару забараняць імпарт

Аляксандр Лукашэнка сваім указам пашырыў паўнамоцтвы галоўнага санітарнага лекара Беларусі. Цяпер намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны лекар атрымае права забараняць увоз на тэрыторыю Беларусі прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.

Як піша kp.by, ён жа зможа прыпыняць на тэрмін да 90 дзён працу гандлёвага аб'екта ці аб'екта грамадскага харчавання, калі па выніках праверкі там знойдуць парушэнні заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.