Лукашэнка даручыў стварыць суперкамбайн (відэа)

Лукашэнка даручыў стварыць суперкамбайн (відэа)

Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць суперкамбайн. Ён мусіць пераўзыходзіць імпартныя аналагі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у аўторак падчас нарады, прысвечанай сітуацыі ў беларускай эканоміцы.

“Яшчэ адзін напрамак у “Гомсельмашы” — стварыць суперкамбайн, які будзе пераўзыходзіць імпартныя аналагі, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Я не буду раскрываць усе сакрэты, але такія задумкі і ўжо канкрэтныя напрацоўкі ў канструктараў ёсць”.

Аляксандр Лукашэнка хоча зімой наведаць “Гомсельмаш”, каб азнаёміцца з тым, як праходзіць мадэрнізацыя тэхнікі, паглядзець на новыя мадэлі. Ён падкрэсліў, што патрэбна сельскагаспадарчая тэхніка, якая будзе запатрабаваная на рынку. Таксама Лукашэнка падкрэсліў, што для яе патрэбныя айчынныя рухавікі.