Лукашэнка атрымае найвышэйшую ўзнагароду Малдовы (фота)

Аляксандр Лукашэнка атрымае найвышэйшую ўзнагароду Малдовы — Ордэн Рэспублікі. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт гэтай краіны Мікалай Цімафці. Як інфармуе sputnik.by, Лукашэнку ўзнагародзілі "ў знак глыбокай удзячнасці за асаблівыя заслугі ў развіцці і ўмацаванні дружалюбных адносін, разуменне і супрацоўніцтва ў розных галінах паміж Малдовай і Рэспублікай Беларусь", а таксама за важную дапамогу Кішынёву "ў складанай эканамічнай сітуацыі".
Вядома, што Ордэн Рэспублікі вырабляецца з срэбра і ўяўляе сабой васьміканцовую пазалочаную зорку з гербам гэтай краіны ў цэнтры. Да ордэна прыкладаецца ланцуг, які складаецца з шасці гербаў, васьмі зорак і шаснаццаці лаўровых галін. Найвышэйшая ўзнагарода Малдовы ўручаецца за асаблівыя заслугі ва ўсіх сферах дзейнасці на карысць краіны і чалавецтва. Адзначаецца, што па ўзроўню значнасці і выплаце льготаў Ордэн Рэспублікі прыкладна адпавядае былому званню Героя Савецкага Саюза.
Лукашэнка ўручыў кітайскаму прэзідэнту ордэн з 8 брыльянтамі
