Літва закрыла мяжу з Беларуссю
 
  Прычынай стаў чарговы інцыдэнт з паветранымі шарамі кантрабандыстаў / omni.se
Літва закрыла два апошнія дзеючыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю пасля чарговага інцыдэнту з паветранымі шарамі, запушчанымі з беларускай тэрыторыі. Забарана на ўезд будзе дзейнічаць да 12:00, паведаміла прэм’ер-міністар краіны Інга Ругінене, адзначыўшы, што рашэнне прынята ў мэтах бяспекі.
Увечары 24 кастрычніка з Беларусі ў Літву была запушчана вялікая група “кантрабандысцкіх паветраных шароў”, з-за чаго давялося часова прыпыніць працу аэрапортаў Вільнюса і Каўнаса.
“Службы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі на пасяджэнні Камісіі нацыянальнай бяспекі на гэтым тыдні. На наступным тыдні камісія зноў збярэцца, каб ацаніць эфектыўнасць прынятых мер і вызначыць, што яшчэ можна зрабіць, каб зрабіць сітуацыю балючай як для кантрабандыстаў, так і для рэжыму Лукашэнкі, які дазваляе ім сваволіць. Цяпер галоўнае — бяспека жыхароў Літвы, і менавіта з гэтага зыходзяць пры прыняцці рашэнняў”, — заявіла кіраўніца ўрада.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
