Літва не будзе весці перамовы з Беларуссю пра метэазонды з кантрабандай

Інга Ругінене 

Інга Ругінене  / LRT

Афіцыйная Вільня будзе жорстка рэагаваць на паўторныя парушэнні паветранай прасторы кантрабандысцкімі метэазондамі і не будзе весці перамовы з Мінскам наконт іх. Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене.

"Ніякіх перамоваў з Беларуссю не будзе. Гэта не тая краіна, з якой можна размаўляць і весці перамовы. Мы ўсе разумеем, што вялікую частку паветраных шароў можна затрымаць на тэрыторыі самой Беларусі. Калі суседняя краіна гэтага не робіць, то і з нашага боку павінна быць адпаведная рэакцыя",перадае LRT словы Ругінене.

Як паведамлялася раней, у ноч з аўторка на сераду ў Літву прыляцела некалькі дзясяткаў паветраных метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. У выніку была паралізаваная праца Віленскага аэрапорта, што закранула каля 30 рэйсаў і больш за 4 тысячы пасажыраў. Акарамя таго літоўскі бок часовы закрываў усе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.

Кіраўніца літоўскага ўрада прыгразіла цалкам закрыць мяжу пры паўтарэнні падобнай сітуацыі. У той жа час міністр унутраных спраў Літвы Кандратовіч заявіў, што яго ведамства не мае звестак пра датычнасць беларускіх службовых асобаў да запуску кантрабандысцкіх метэазондаў. Праўда, і мераў па іх спыненні з боку Беларусі ён не заўважыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.