Літва часткова адчыніла памежны пераход Каменны Лог — Мядзінінкай

На беларуска-літоўскай мяжы

На беларуска-літоўскай мяжы / vsat.lrv.lt

Літва адчыніла адзін памежны пункт пераходу на мяжы з Беларуссю — гэта Мядзінікай — Каменны Лог.

Аднак скарыстацца ім могуць толькі чатыры катэгорыі падарожнікаў, удакладняе служба дзяржаўнай бяспекі Літвы.

— асобы, якія маюць дыпламатычныя пашпарты або перавозяць дыпламатычную пошту Літвы;
— асобы, якія падарожнічаюць па спрошчаным транзітным дакуменце, выдадзеным у адпаведнасці з Рэгламентам Савета ЕС №693/2003, г. зн. падарожнікі, якія праязджаюць транзітам у Калінінградскую вобласць РФ з Беларусі і назад;
— грамадзяне Літвы і грамадзяне дзяржаў-чальцоў Еўрапейскага Саюза і члены іх сем'яў, якія падарожнічаюць у Літву;
асобы, якія маюць дзейсны від на жыхарства ў Літве і падарожнічаюць у Літву.

Літва закрыла мяжу з Беларуссю позна ўвечары 26 кастрычніка ў сувязі з чацвёртай за тыдзень масавай атакай метэазондаў. Літоўскія ўлады расцэньваюць гэтыя дзеянні як гібрыдную атаку з боку Беларусі. Мяжа будзе закрытая як мінімум да серады. На пасяджэнні 29 кастрычніка літоўскі ўрад вызначыць далейшы рэжым працы мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.