Літва часова дазволіла праезд аўто з беларускімі нумарамі, але толькі ў бок РБ

На літоўскай мяжы, ілюстрацыйнае фота

На літоўскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / delfi.lt

Аўтамабілям на беларускіх нумарах часова дазволілі перасякаць беларуска-літоўскую мяжу. Але праехаць яны могуць толькі транзітам з тэрыторыі ЕС праз Літву, каб вярнуцца ў Беларусь.

"Праз пункты памежнага кантролю Літоўскай Рэспублікі будзе дазволена выязджаць (вяртацца) у Беларусь усім легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі. Гэта азначае, што неабходна ехаць наўпрост да мяжы, а не перамяшчацца па тэрыторыі Літвы", — гаворыцца ў афіцыйным адказе літоўскага боку, які падае канал "Infotrans Media Belarus".

Мера прынятая ў сувязі з тым, што Польшча сёння ўначы цалкам закрыла сваю мяжу з Беларуссю для ўсіх відаў транспарту — і аўтамабільнага, і чыгуначнага. Гэтая мера была прынятая ў сувязі з правядзеннем у нашай краіне беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2025", якія кіраўніцтва Польшчы назвала агрэсіўнымі. Падчас гэтых вучэнняў, як паведамлялася раней, плануецца адпрацаваць ужыванне ядзернай зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.