Лаўроў назваў новую прычыну вайны ва Украіне
У інтэрв'ю тэлеканалу India Today кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў назваў новую прычыну вайны ва Украіне.
Па яго словах, якія перадае ТАСС, прычына — у самазадаволенасці краін Захаду пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.
Таксама ён заявіў, што Расія пачала новы "этап спецаперацыі" ва Украіне.
Кіраўнік Мінабароны Расіі Сяргей Шайгу, якога не было чуваць пару тыдняў, паведаміў, што расійскае войска "паслядоўна выконвае план вызвалення ДНР і ЛНР".