Латвіец хаваўся ад Інтэрпола ў прыватным сектары Мінска

У Мінску затрымалі грамадзяніна Латвіі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МУС, інфармацыя пра знаходжанне ў Беларусі 35-гадовага жыхара балтыйскай краіны паступіла ў праваахоўныя органы ў сярэдзіне траўня. Некалькі дзён мужчыну высочвалі і ў выніку высветлілі, што ён хаваецца ў прыватным сектары Заводскага раёна Мінска.

Аперацыю па затрыманні праводзіў спецназ. Падчас захопу мужчына спрабаваў схавацца ад спецназаўцаў ў баулах з вопраткай і падаць непраўдзівыя звесткі пра сябе. У выніку яго ўсё ж затрымалі і ўзялі пад варту. Цяпер вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю латвійца.

Мужчыну шукалі па лініі Інтэрпола з 2013 года. Ён ухіляўся ад прызначанага судом пакарання за злачынства, звязанага з гандлем зброяй.

Усяго з пачатку 2015 года беларускія праваахоўнікі расшукалі і затрымалі 1665 чалавек, якія знаходзіліся ў рэспубліканскім і міжнародным вышуку па ініцыятыве іншых дзяржаў.

Фота з архіву