Кваліфікацыйная камісія Мінюста не атэставала адвакатку Колесаву-Гудзіліну
Кваліфікацыйная камісія Мінюста не атэставала адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну.
"У Чысты чацвер кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь не атэставала мяне) Дзякуй", — напісала адвакатка ў сацсетках.
Марыя — абаронца шэрагу фігурантаў палітычных спраў, у тым ліку Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча, Дзмітрыя Папова.
Дарэчы, якраз сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адвакаты павінны быць "дзяржаўнымі людзьмі".
"Зачыстка" адвакацкай супольнасці адбываецца з 2020 года.
В "Чистый Четверг" Квалификационная комиссия Министерства Юстиции Республики Беларусь не аттестовала меня) Спасибо.
— Mary Kolesova-Hudzilina (@kolesovahudz) April 21, 2022