Курсы долара і еўра ў Беларусі пайшлі ўверх

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 23 красавіка выраслі курсы долара і еўра.

Долар падаражэў амаль на тры капейкі, еўра — больш як на 1 капейку. Расійскі рубель на сённяшніх таргах апусціўся на мінімум амаль за два тыдні

Вынікі валютных таргоў 23 красавіка:

Долары ЗША: 3,0519 (+0,0268 / +0,89%);
Еўра: 3,4765 (+0,0144 / +0,42%);
Расійскі рубель: 3,6563 (−0,0129 / −0,35%);
Кітайскі юань: 4,1586 (+0,0372 / +0,90%).

Курсы долара і еўра ў Беларусі пайшлі ўверх
Курсы валют на 23 красавіка / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.