Курсы долара і еўра працягнулі падзенне

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 12 лютага курсы долара і еўра працягнулі падзенне.

У долара — найніжэйшы паказчык за тры месяцы, курс еўра абваліўся да паўгадавога мінімуму. А вось расійскі рубель падняўся да максімуму за пяць месяцаў.

Вынікі валютных таргоў 12 лютага:

Долар ЗША: 3,3296 (-0,0300 / -0,89%);
Еўра: 3,4305 (-0,0345 / -1,00%);
Расійскі рубель: 3,4785 (+0,0029 / +0,08%);
Кітайскі юань: 4,5537 (-0,0456 / -0,99%).

Курсы долара і еўра працягнулі падзенне
Курсы валют 12 лютага / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.