Курс долара ў Беларусі пачаў расці

Курс долара ў Беларусі вырас, ілюстрацыйнае фота
На таргах 23 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара развярнуўся пасля працяглага зніжэння і пайшоў угору. Сёння ён "прыбавіў у вазе" больш за паўкапейкі.
На месячны мінімум апусціўся еўра, затое расійскі рубель мае максімальныя паказчыкі за апошнія два тыдні
Вынікі валютных таргоў 23 студзеня:
Долары ЗША: 3,4162 (+0,0055 / +0,16%);
Еўра: 3,5537 (-0,0075 / -0,21%);
Расійскі рубель: 3,4121 (+0,0027 / +0,08%);
Кітайскі юань: 4,6822 (+0,0002 / +0,004%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.