Курс долара страціў яшчэ дзве капейкі на таргах у панядзелак

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 14 красавіка курс долара страціў больш за 2 капейкі і апусціўся на мінімальны паказчык амаль за чатыры тыдні. Цяпер ён ніжэйшы за 3,10 рубля.

Курс еўра таксама панізіўся да мінімуму за шэсць дзён. Затое расійскі рубель вырас да дзесяцідзённага максімуму.

Вынікі валютных таргоў на БВФБ у панядзелак 14 красавіка:

Долары ЗША: 3,0855 (-0,0231 / -0,74%);
Еўра: 3,4508 (-0,0239 / -0,69%);
Расійскі рубель: 3,6572 (+0,0127 / +0,35%);
Кітайскі юань 4,1945 (-0,0142 / -0,34%).

Курс долара страціў яшчэ дзве капейкі на таргах у панядзелак
Курсы валют на 14 красавіка / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.