Курс долара расце другі дзень запар

Долары, ілюстрацыйнае фота

Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 24 красавіка курс долара расце другі дзень запар. Ён павялічыўся на 1,5 капейкі і прадэманстраваў тыднёвы максімум.

Курс расійскага рубля панізіўся да мінімуму амаль за два тыдні.

Вынікі валютных таргоў 24 красавіка:

Долары ЗША: 3,0675 (+0,0156 / +0,51%);
Еўра: 3,4765 (не было здзелак);
Расійскі рубель: 3,6549 (−0,0014 / −0,04%);
Кітайскі юань: 4,1702 (+0,0116 / +0,28%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.