Крыж Андрэя Першазванага сёння вывезуць з Мінску на самалёце
Доступ вернікаў да Крыжа апостала Андрэя ў мінскім прыходзе храма-помніка ў гонар Усіх святых будзе спынены а 11-й.
Потым хрысціянскую святыню перавязуць у сталічны аэрапорт. Вылет самалёта з Мінску запланаваны на 12-ю.
Нагадаем, што хрысціянскую святыню прывезлі ў Мінск 28 ліпеня ў рамках святкавання 1025-годдзя хрышчэння Русі. Па звестках Беларускай праваслаўнай царквы, якія перадае interfax.by, за час знаходжання святыні ў Мінску да крыжа прыйшлі дзясяткі тысяч вернікаў. Доступ да яго ажыццяўляецца ў кругласутачным рэжыме.
Пастаяннае месцазнаходжанне крыжа, на якім быў распяты апостал Андрэй, — горад Патры ў Грэцыі.
Фота з архіву Еўрарадыё