"Крынж тыдня": украінскія птушкі-забойцы, студэнты зігуюць, чыноўнікі хітруюць
Выйшаў новы "Крынж тыдня" — праграмы Еўрарадыё, дзе мы збіраем і абвяргаем самую махровую прапаганду, якая гучыць з боку беларускіх чыноўнікаў і праўладных журналістаў. Не забываем і пра расійскіх прапагандыстаў.
У сённяшнім выпуску: бандэраптушкі-забойцы (і чаму заявы пра біялагічную зброю ва Украіне — трызненне), нацысцкія вітанні ад расійскіх студэнтаў, разбомблены стадыён імя Юрыя Гагарына ў Чарнігаве і хітрыкі беларускіх чыноўнікаў.