Крымінальную справу экс-пракурора Петрыкаўскага раёна спынілі
Следства спасылаецца на "дзейнае раскаянне" падследнага.
Следчы камітэт спыніў крымінальную справу за незаконную здабычу рыбы. Адным з фігурантаў гэтай справы быў жыхар Петрыкава, які на момант злачынства займаў пасаду раённага пракурора.
Як паведаміла агенцтву БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, справа спыненая "ў сувязі з дзейным раскаяннем". Яна дадала, што шкода ад незаконнай рыбалкі цалкам кампенсаваная.
Пракурора Петрыкаўскага раёна разам з яшчэ некалькімі людзьмі затрымалі ў кастрычніку 2014 года падчас незаконнай лоўлі рыбы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у старшага саветніка юстыцыі канфіскавалі тры сеткі і незаконна вылаўленую рыбу. Шкоду прыродзе ацанілі ў 327 базавых велічынь, або 49 млн рублёў.
Фота з сацыяльных сетак