Крыга ледзь не знесла полацкага пенсіянера ў Латвію
Полацкі пенсіянер апынуўся на крызе / МНС
20 лютага полацкім ратавальнікам затэлефанаваў мужчына і паведаміў: на Заходняй Дзвіне каля маста па вуліцы Юбілейнай на крызе знаходзіцца чалавек.
Крыга плыла на адлегласці 60 метраў ад берага. Катар ратавальнікаў Таварыства выратавання на водах дабраўся да мужчыны і даставiў яго на бераг.
Высветлілася, што гэта 89-гадовы пенсіянер. На беразе яго агледзелі медыкі, шпіталізацыя палачаніну не спатрэбілася.