"Крумкачы" сёння гуляюць у Жодзіне, а "Іслач" — у Маладзечне

"Крумкачы" сёння гуляюць у Жодзіне, а "Іслач" — у Маладзечне

У суботу, 30 красавіка, пройдуць чатыры матчы 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У Жодзіне сустрэнуцца "Тарпеда-БелАЗ" і "Крумкачы" (пачатак а 18-й гадзіне), у Мазыры — "Славія" і "Віцебск" (16.00), у Маладзечне — "Іслач" і брэсцкае "Дынама" (а 15-й), у Лунінцы — мікашэвіцкі "Граніт" і "Гарадзея" (17.00).

У пятніцу ў Бабруйску "Белшына" прайграла БАТЭ — 2:3, мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю са "Слуцкам" — 1:1, салігорскі "Шахцёр" выйграў на сваім полі ў "Нафтана" — 2:0, "Мінск" у гасцях перамог гродзенскі "Нёман" — 1:0.

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 13 ачкоў, "Мінск" мае 10, столькі ж у "Іслачы" і матч у запасе. 9 ачкоў у мінскага "Дынама", 8 — у "Крумкачоў".