“Крумкачы” прайгралі маскоўскаму ЦСКА ў таварыскім матчы

“Крумкачы” прайгралі маскоўскаму ЦСКА ў таварыскім матчы

Сталічны клуб “Крумкачы” 14 ліпеня правёў у Маскве таварыскі матч з ЦСКА і саступіў з лікам 0:2. Першы гол мінчане прапусцілі на 9-й хвіліне ад паўабаронцы гасцей Бібраса Натхо, які рэалізаваў пенальці. Другі гол быў на 52-й хвіліне ад Ласіна Таорэ.

“Крумкачы” гулялі наступным складам: Федарэнка, Калугін, Сімба, Васілеўскі, Шчагрыковіч, Варанкоў (Яшын,89), Бацішчаў, Талейка (Клімовіч, 62), Іваноў, Шыкаўка (Рудзянок, 69), Корсак (Санец, 53).

Пасля 15 тураў у чэмпіянаце Беларусі “Крумкачы” займаюць 5-е месца ў турнірнай табліцы з 24 ачкамі.