Крамы "Светофор" у Беларусі ператвараюцца ў "Спутник"
Былыя крамы "Светофор" / tiktok/zatestilvitebsk, tiktok/vladis.1ove
У Беларусі пачалі пераймяноўваць дыскаўнтары "Светофор". На некаторых з іх ужо з'явіліся шыльды "Спутник". піша Office Life.
Паведамляецца, што пераймяноўваць будуць вялікія крамы — гіпермаркеты. Але прычына перайменавання не ўдакладняецца.
Напрыклад, у Мінску новае імя атрымаў ужо былы "Светофор" у гандлёвым цэнтры Diamond.
Сетка "Светофор" пазіцыянуе сябе як крамы нізкіх цэн. У Беларусі яна з'явілася ў 2017 годзе. Сёння ў нашай краіне каля 200 крамаў "Светофор".